Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 кастрычніка 2020

У дзень фармацэўта ў Докшыцах адкрылася новая аптэка

У райцэнтры новая аптэка адкрыла дзверы для сваіх наведвальнікаў. Размясцілася яна па вуліцы К. Маркса, 35 у адміністрацыйным будынку ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс». Гэта падзея вельмі парадавала жыхароў мікрараёна Заазёрны.

- У сувязі са зваротамі грамадзян, Віцебскае ўнітарнае прадпрыемства «Фармацыя» па ўзгадненні з райвыканкамам прыняло рашэнне аб адкрыцці аб'екта, - паведаміла загадчык цэнтральнай аптэкі Таццяна Гуц.

- Лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку, а яшчэ біялагічна актыўныя дабаўкі, травы, парфумерна-касметычную прадукцыю для дзяцей і дарослых тут можна набыць па рэцэпце і без яго, калі гэта дазволена. Таксама аптэка абслугоўвае грамадзян, якія маюць права на льготнае і бясплатнае атрыманне лекавых сродкаў. Спадзяюся, што жыхары будуць задаволеныя.

Пакуль што графік працы новай кропкі з 10 да 18 гадзін у буднія дні, у суботу і нядзеля - выходны. У далейшым для зручнасці наведвальнікаў ён можа змяніцца.

Наталля ВАСЬКО.