Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 жніўня 2021

У Докшыцкім раёне з'явіўся камбайнер-тысячнік

Працоўны тыдзень пачаўся з прыемнай навіны: у раёне вызначыўся першы камбайнер-тысячнік з ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Уладзімір Лаўцэвіч.

Павіншаваць аднаго з самых вопытных механізатараў прыехалі ў поле начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Уладзімір Петрушэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч і старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Ядвіга Шульгат.

Станавіцца першым камбайнерам-тысячнікам у раёне для Уладзіміра Лаўцэвіча - справа звыклая, як і прымаць заслужаныя ўзнагароды і падарункі ад высокіх гасцей.

- Гэта мая 32-я па ліку ўборачная кампанія, калі не памыляюся, - успамінае камбайнер, - і кожная непадобная адна на адну. Зараз працую на 150-гектарным участку, што каля вёскі Грынеўшчына. Пры спрыяльным надвор'і за дзень атрымоўваецца намалаціць па 115-120 тон збожжа. Будзем старацца прыбраць вырашчаны ўраджай у пэўныя тэрміны, каб не страціць ні аднаго зярнятка.

На пачатак бягучага тыдня ў раёне была прыбрана амаль палова плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 22,2 цэнтнера з гектара, намалочана 19835 тон збожжавых. Штодня на палях раёна задзейнічана больш 50 камбайнаў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ

Фота аўтара  

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/08/kombajner-tysyachnik/