Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лістапада 2020

У Докшыцкім раёне рэкамендаваны масачны рэжым

На пасяджэнні раённага штаба па прадухіленні завозу, распаўсюджвання выпадкаў і абароне насельніцтва ад інфекцыі, выкліканай COVID-19, якую правёў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак, кіраўнікам устаноў, арганізацый усіх формаў уласнасці рэкамендавана ўвесці масочный рэжым для сваіх работнікаў, а таксама наведвальнікаў.

Жыхарам раёна і гасцям таксама рэкамендавана выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) у крамах, аптэках, установах аховы здароўя, у аддзяленнях банкаў, пошты, ва ўстановах культуры, у грамадскім транспарце і іншых месцах, дзе складана ці немагчыма забяспечыць абавязковы дыстанцыйны рэжым.

Па стане на 13 лістапада ў Докшыцкім раёне шпіталізавана 46 пацыентаў, у якіх выявілі каранавiрусная інфекцыю, яшчэ 144 чалавекі знаходзяцца пад наглядам лекараў.

 

У адпаведнасці з Законам «Аб ахове здароўя», нагадвае галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кубар, адказнасць за ўласнае здароўе кладзецца на кожнага чалавека.