Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 жніўня 2020

У Докшыцкім раёне расце колькасць экіпажаў-тысячнікаў

Па стане на 19 жніўня ў гаспадарках раёна намалочана 40967 тон збожжавых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 30,6 цэнтнера з гектара. Ураджай сабраны на плошчы 13.383 гектара, што складае 64,9 працэнта ад пасеянага, і ўжо перавышае леташні канчатковы намалот.

У ААТ «Барсучанка» першымі тысячнага намалоту дасягнулі старшы камбайнер Дзмітрый Кухто і камбайнер Яўген Яленскі. Прафесіяналізм і вопыт у спалучэнні з маладым запалам і спрытам, ды яшчэ ўсё гэта памножанае на працавітасць і самаадданасць у справе - вось і ёсць вынік. Зразумела, нельга, як той казаў, скідваць з чары ваг і добрую ўраджайнасць збожжавых, што спрыяе больш хуткаму дасягненню мэты. Аднак, па словах механізатараў, імкнення перамагчы яны не мелі - проста «выкладваліся па поўнай, таму што каласы ўжо сталыя, таму што надвор'е спрыяе, таму што калі працаваць, то працаваць як належыць, каб дзядам-прадзедам за нас не было сорамна»

З прыемнай місіяй ушанавання экіпажа камбайнераў-тысячнікаў ў гаспадарку прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вараб'ёва і старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч.

На сённяшні дзень раён ганарыцца сапраўднымі гаспадарамі хлебнай нівы - механізатарамі-тысячнікамі Уладзімірам Лаўцэвічам і Максімам Барысевічам, Віктарам і Аляксандрам Суднікамi, Яўгенам і Сяргеем Машко, Яўгенам і Вячаславам Ермаковічамi з ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», Аляксандрам Давыдоўскім, Вячаславам Аніковічам і Мікітам Ермаковічам з ААТ «Таргуны». Ды і іншымі камбайнерамі, якія хоць і не маюць пакуль за плячыма запаветнай тысячы тон намалочанага збожжа, але з не меншымі стараннасцю і самаадданасцю працуюць на палях, каб своечасова і без страт убраць ураджай, які ў гэтым годзе радуе аграрыяў.

Алена Несцяронак.

Фота аўтара.

На фота: Першыя тысячнікі ААТ «Барсучанка» Дзмітрый Кухто і Яўген Яленскі.

http://www.dokshitsy.by/2020/08/ekipazhej-tysyachnikov/