Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 лютага 2023

У Докшыцкім раёне прайшоў устаноўчы сход па стварэнні палітычнай партыі

У пачатку лютага грамадская арганізацыя "Белая Русь" правяла ў Мінску пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнні палітычнай партыі. Устаноўчы з'езд партыі запланаваны на 18 сакавіка.

На мінулым тыдні 147 устаноўчых сходаў прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх прынялі ўдзел амаль 16 тысяч чалавек, якія гатовы стаць арганізатарамі і членамі партыі. На ўстаноўчы з'езд было вылучана 1002 дэлегаты.

У Докшыцкім раёне на ўстаноўчым сходзе прысутнічалі 44 чалавекі, якія вылучылі чатырох прадстаўнікоў рэгіёну дэлегатамі на з'езд. Гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дырэктар Докшыцкага хлебазавода Аляксей Байкоў, галоўны санітарны ўрач Алена Падбярэзка і намеснік дырэктара Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Алена Таляронак.

Валянціна Рандарэвіч, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын»:  «Новая партыя будзе самастойнай сілай, якая будзе накіраваная на вырашэнне тых вострых праблем, што стаяць і перад нашым грамадствам, і ў цэлым у свеце. Узрасла сталасць грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Людзі адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Палітычная партыя неабходна для таго, каб выступаць эфектыўным сувязным звяном узаемадзеяння грамадзянскай супольнасці і дзяржавы. Таксама можна разглядаць партыю як магутны кадравы рэзерв. У нашым раёне ва ўстаноўчым сходзе брала ўдзел як моладзь, так і людзі сталага веку, прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, кіраўнікі і служачыя.»