Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
У Докшыцкім раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч прайшоў дзень Параф'янаўскага сельсавета. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях правялі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі служб раёна.
Жыхароў сельсавета найбольш хвалююць пытанні рамонту і расчысткі дарог у зімовы час, захаванне асартыментнага пераліку аўтакрам, якасць вады ў в. Свіркі. Выказаны словы падзякі ў адрас работы Параф'янаўскага сельвыканкама, Параф'янаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, сацработнікам.