Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 сакавіка 2021

У Докшыцкім раёне пачалася кампанія па вакцынацыі супраць каранавіруса

Прышчапіць плануецца 60 адсоткаў насельніцтва. Пакуль паступіла 100 доз расійскай двухкампанентнай вакцыны «Спадарожнік V». У першую чаргу ёй вакцынуюць медыцынскіх і сацыяльных работнікаў, педагогаў і работнікаў гандлю.

- Вакцына зарэгістравана больш чым у 25 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі, - паведаміла загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГiЭ Ганна Трашчанка. - Эфектыўнасць у прафілактыцы захворвання COVID-19 дасягае больш за 90 адсоткаў. «Вектары», якія ўваходзяць у кампаненты вакцыны, з'яўляюцца носьбітамі, якія могуць даставіць генетычны матэрыял з іншага віруса ў клетку. Пры гэтым генетычны матэрыял адэнавірусу, які выклікае інфекцыю, выдаляецца і ўстаўляецца матэрыял з кодам бялку ад іншага віруса, у дадзеным выпадку ад шыпа каранавiруса. Гэты новы элемент бяспечны для арганізма. Ён дапамагае імуннай сістэме рэагаваць і выпрацоўваць антыцелы, якія абараняюць ад інфекцыі.

Працэдуру вакцынацыі можна прайсці ў ЦРБ (кабінет № 35), але толькі пасля папярэдняга агляду тэрапеўта.

- Пацыенту памераюць тэмпературу цела і ціск, правераць сатурацыi кіслароду, лёгкія, - распавяла лекар агульнай практыкі ЦРБ Кацярына Слiзень. - Калі ўсё будзе ў парадку, прышчэпяць. Працэдура бязбольная. Вакцына ўводзіцца нутрацягліцава, у плячо. Хачу папярэдзіць, што першыя тры дні пасля вакцынацыі можа з'явіцца пабочная рэакцыя - павышэнне тэмпературы да 38 градусаў, боль і ламата ў целе, магчыма, дрыжыкі. Але гэта нармальная з'ява.

Вакцына проціпаказана пры цяжарнасці і лактацыі, затое пацыенты, якім ужо за 60 гадоў, зараз змогуць зрабіць прышчэпку.

Акушэрка жаночай кансультацыі Маргарыта Лабынько - адна з першых, хто прышчэплены вакцынай «Спадарожнік V» супраць каранавiруснай інфекцыі.

- Паколькі з'яўляюся медработнікам і пастаянна кантактую з пацыентамі, то для мяне, зразумела, вельмі важны імунітэт супраць кавіду, - распавяла Маргарыта Іванаўна. - Першы кампанент мне ўжо ўвялі, 9 сакавіка павінны прышчапіць другі. Усім рэкамендую вакцынавацца, паверце, нічога страшнага ў гэтым няма. Як гаворыцца, праверана на сабе!

Намеснік галоўнага лекара ЦРБ Наталля Галоўчыц:

- Усе мы ведаем, што такое інфекцыя кавід і якія наступствы ў яе могуць быць. На жаль, спецыфічнага лячэння ад гэтай хваробы няма. Таму не трэба баяцца вакцынацыі, бо гэта пакуль адзіны спосаб абараніцца ад інфекцыі.

Таццяна Майская.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/03/protiv-koronavirusa/