Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 верасня 2020

У Докшыцкім раёне актыўна ідзе сяўба азімых

Канец жніўня і пачатак верасня ў сельгаспрадпрыемствах – пара вельмі напружаная. Завяршальная стадыя жніва суседнічае з уборкай яравога рапсу, унясеннем гліфасат­утрымліваючых гербіцыдаў, узорваннем глебы пад азімыя культуры, сяўбой азімых крыжа­кветных і збожжавых.

Па стане на 10 верасня ўборку рапсу завяршылі ў ААТ «Замастачанскае», актыўна вядуцца работы ў ААТ «Докшыцкі рай­аграсэрвіс» і ААТ «Таргуны». Большасць сельгаспрадпрыемстваў прыступіла і да сяўбы азімых збожжавых. Найлепш тут справы ідуць у ААТ «Бягомльскае», дзе азімыя ўжо пасеяны на трэцяй частцы адведзеных плошчаў. Усе пагодныя дні выкарыстоўваюцца таксама і для ўборкі саломы. Гэта работа ўжо практычна завершана ў КУП «Докшыцкі».

На ўзорванні глебы пад азімыя культуры лідыруе ААТ «Бягомльскае», дзе працэнт узараных плошчаў наблізіўся да 60-ці. Астатнія гаспадаркі, акрамя ДП «Гняздзілава-Агра» і ДП «АграСітцы», ­ідуць больш-менш роўна: крыху больш ці крыху менш за 50 працэнтаў. У ААТ «Докшыцкі рай­аграсэрвіс» за гэтай работай каля вёскі Калягі мы падчас службовай камандзіроўкі заспелі механізатара Міхаіла Валковіча, да якога далучыўся Максім Міндукшоў на МТЗ-3022 з культыватарам: тарфяная глеба на ўчастку яшчэ вельмі вільготная для ўзорвання.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Вячаслава Чарвінскага.