Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Канец жніўня і пачатак верасня ў сельгаспрадпрыемствах – пара вельмі напружаная. Завяршальная стадыя жніва суседнічае з уборкай яравога рапсу, унясеннем гліфасатутрымліваючых гербіцыдаў, узорваннем глебы пад азімыя культуры, сяўбой азімых крыжакветных і збожжавых.
Па стане на 10 верасня ўборку рапсу завяршылі ў ААТ «Замастачанскае», актыўна вядуцца работы ў ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і ААТ «Таргуны». Большасць сельгаспрадпрыемстваў прыступіла і да сяўбы азімых збожжавых. Найлепш тут справы ідуць у ААТ «Бягомльскае», дзе азімыя ўжо пасеяны на трэцяй частцы адведзеных плошчаў. Усе пагодныя дні выкарыстоўваюцца таксама і для ўборкі саломы. Гэта работа ўжо практычна завершана ў КУП «Докшыцкі».
На ўзорванні глебы пад азімыя культуры лідыруе ААТ «Бягомльскае», дзе працэнт узараных плошчаў наблізіўся да 60-ці. Астатнія гаспадаркі, акрамя ДП «Гняздзілава-Агра» і ДП «АграСітцы», ідуць больш-менш роўна: крыху больш ці крыху менш за 50 працэнтаў. У ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» за гэтай работай каля вёскі Калягі мы падчас службовай камандзіроўкі заспелі механізатара Міхаіла Валковіча, да якога далучыўся Максім Міндукшоў на МТЗ-3022 з культыватарам: тарфяная глеба на ўчастку яшчэ вельмі вільготная для ўзорвання.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава Чарвінскага.