Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 мая 2024

У Докшыцкім раёне адсвяткавалі Дзень Перамогі

Раніцай 9 Мая на мемарыяльным комплексе "Шунеўка" з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутацкага корпуса, духавенства, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый прайшоў мітынг памяці "У імя жыцця на зямлі" з ускладаннем кветак і вянкоў да мемарыяла.


На плошчы І.С. Палявога адбыўся ўрачысты мітынг "Мы памятаем! Мы ганарымся!".

Усіх жыхароў і гасцей Докшыцкага раёна з Днём Перамогі павіншавалі старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і навучэнка сярэдняй школы №1 г. Докшыцы Аляксандра Елісеенкf.

У мітынгу прыняў удзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Бурдыка.

Старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала: — Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна! Усведамляючы сябе спадчыннікамі народа-пераможцы, мы павінны памятаць аб тым, што зараз мы нясем сваю долю адказнасці за лёс свайго раёна, свайго краю, сваёй краіны. Сёння як ніколі нам неабходна вера і вернасць нашым патрыятычным традыцыям. У гэты светлы святочны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, міру, дабра і шчасця. Няхай Перамога і памяць аб ёй будуць заўсёды з намі - у сэрцах, у добрых пачынаннях, у пастаянным і штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! Са святам, дарагія землякі! З Днём Перамогі!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко: — Сёння па загадзе душы і сэрца мы кланяемся загінуўшым землякам каля абеліскаў і мемарыялаў, помнікаў і брацкіх магіл, ускладаем кветкі. Упэўнены: гэтыя традыцыі будуць працягваць нашы дзеці, унукі і праўнукі. Мы нікому не дазволім перапісаць старонкі нашай гісторыі і будзем імкнуцца быць годнымі нашых герояў, якія не шкадавалі сябе ў імя гонару і славы Айчыны. 9 Мая – гэта яшчэ і ўвасабленне сілы і адзінства нашага народа, нашай краіны.






Днём у кінаканцэртнай зале "Іскра" прайшоў святочны тэатралізаваны канцэрт "Табе, Перамога, прысвячаем!". А ўвечары на гарадской плошчы адбыўся канцэрт «У 6 гадзін вечара пасля вайны».