Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 кастрычніка 2024

У Докшыцкім раёне адкрылі малочна-таварную ферму "Добрунь"

Сёння ў ААТ "Бягомльскае" адбылося ўрачыстае адкрыццё малочнатаварнай фермы "Добрунь", рэканструяванай з малочнатаварнага комплексу ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў".

Гэта першы з 10 падобных аб'ектаў у Віцебскай вобласці.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ягораў, старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Анатоль Сіўко, старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Сталярчук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Царык, генеральны дырэктар ААТ "Прамагралізінг" Павел Кароткіх, дырэктар ААТ "МПМК-198" Віталь Акобія, члены выканкама, прэзідыума райсавета дэпутатаў, кіраўнікі і маладыя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна, работнікі ААТ "Бягомльскае", навучэнцы агракласаў устаноў адукацыі раёна.