Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 кастрычніка 2021

У Докшыцкай ЦРБ адкрыюць абноўленыя палаты для ветэранаў вайны і працы

На сродкі Беларускага фонду міру ў чатырох цэнтральных раённых бальніцах Віцебскай вобласці да лістапада 2021 года мадэрнізуюць палаты для ветэранаў вайны і працы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава.

Праца ўжо пачата ў ЦРБ у Глыбокім, Ушачах, Оршы і Докшыцах. У лістападзе абноўленыя палаты ўрачыста адкрыюць. «Яны будуць аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем і неабходнай бытавой тэхнікай. Акрамя новых ложкаў і тумбачак, ветэраны вайны і працы змогуць карыстацца халадзільнікам і тэлевізарам, што павысіць камфорт знаходжання ва ўстанове аховы здароўя. Мы плануем адкрыць у гэтых чатырох ЦРБ па чатыры палаты», - распавяла Таццяна Туманава.

Кіраўнік абласнога аддзялення дадала, што Фонд мiру па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па ахове здароўя аблвыканкама да 9 мая 2022 года плануе абсталяваць як мінімум па адной такой палаце ў кожнай раённай бальніцы Віцебскай вобласці. Аднак і пасля святкавання Дня Перамогі праца па павелічэнні колькасці палат працягнецца.

https://www.dokshitsy.by/2021/10/v-dokshickoj-crb-otkroyut-palaty/