Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лютага 2021

У Докшыцах ушанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Докшыцах адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Па традыцыі мерапрыемства прайшло ля памятнага знака, дзе былі ускладзены кветкі. У раёне жывуць 62 воіна-інтэрнацыяналіста. Усе памятаюць сваіх баявых таварышаў і асабліва страшныя падзеі вайны, калі жыццё магла абарвацца ў любое імгненне.

- Сёння дарэчы ўспомніць тую бессэнсоўную вайну, у якой прымаў удзел мільён савецкіх салдат, - звярнуўся да ветэранаў-афганцаў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. - Тысячам сем'яў, чые сыны так і не вярнуліся дадому, яна прынесла гора. Дзякуй усім, хто беражліва захоўвае памяць пра іх. Тых, хто быў верным прысязе, воінскаму абавязку. Ёсць і іх вялікая заслуга ў тым, што сёння нашы дзеці жывуць у мірны час і не прымаюць удзел у ваенных канфліктах. Пасля заканчэння мітынгу воіны-афганцы былі запрошаны ў кінаканцэртную залу «Іскра». Урачыстасць распачалася з цырымоніі ўзнагароджання. Ганаровую грамату райвыканкама кіраўнік раёна ўручыў ветэрану баявых дзеянняў у Афганістане Дзмітрыю Разумовічу.

- Кожны год, 15 лютага, мы адзначаем памятную дату, якую не забудзем ніколі, - сказаў старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валянцін Андрыеўскі. - Салдат вайну не выбірае. Баявой вопыт Афганістана даказаў, што ў аснове ўсіх мужных учынкаў воінаў-інтэрнацыяналістаў было імкненне любой цаной выканаць загад, захаваць вайсковы гонар. Жадаю ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту, мацнейшага імунітэту і не забываць пра наш афганскі дэвіз: «Ідзі сам, дапамажы іншым і дадзена табе будзе!».

Валянцін Станіслававіч уручыў шэраг узнагарод, сярод якіх медалі «Ветэран баявых дзеянняў», «90 гадоў на абароне Айчыны», «Гонар. Мужнасць. Памяць», «За заслугі» 1 ступені і іншыя. Іх атрымалі больш дваццаці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Граматы абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў у Афганістане» былі ўдастоены дырэктар РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» Дзмітрый Каляга і кіроўца КУП БА «Бытавік» Леанід Каляга, граматы ваеннага камісарыята - Уладзімір Курэц.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, які для воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі работнікі культуры.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.