Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 ліпеня 2023

У Докшыцах у другі раз прайшоў фэст траў «Жыўтвая сіла»

Ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак, дэлегацыі з горада-пабраціма Расійскай Федэрацыі – Палкіна Пскоўскай вобласці, з г.Пячоры Пскоўскай вобласці.


У рамках фэсту траў прайшлі тэматычныя пляцоўкі і форум «Гаючыя сіла раслін».


Адбылася прэзентацыя турыстычнага маршруту «Жыватворны шлях», дзе журналісты пазнаёміліся з гісторыяй Докшыцкага краю.


У этнасядзібе «Вецяра» можна было паўдзельнічаць у старажытным вясельным абрадзе. Не абышлося на сядзібе і без дэгустацыі беларускіх страў ад народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні "Шчадроўка".


Тэатры моды ўстаноў адукацыі прадставілі свае працы на дэфіле-конкурсе "Травяны эксклюзіў". Жадаючыя паспаборнічалі ў стварэнні букетаў на хуткасць у «Кветкавым батле».


На конкурсных пляцоўках можна было не толькі пакаштаваць травяныя чаі, але і выбраць лепшы ў конкурсе «Докшыцкае чаяванне».


Прыемны сюрпрыз чакаў гурманаў. Знакаміты "Сырны разгуляй" прапанаваў гасцям прадэгуставаць розныя віды сыру. Вельмі шмат розных пачастункаў можна было пакаштаваць і на «Смачным фальварку».


Фінальным акордам свята прагучаў музычна-тэатралізаваны паказ "Зямля, сагрэтая любоўю", спецыяльным госцем якога стаў народны вакальны калектыў "Велея казачая".