Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Працягваецца вакцынацыя ад каранавiруснай інфекцыі. На сённяшні дзень такая прафілактычная мера - самая магутная зброя ў барацьбе з пандэміяй. І толькі разуменне ўсімі намі гэтага факту дазволіць паспяхова адолець COVID-19 і вярнуцца да звычайнага жыцця.
У раёне ўжываюцца дзве вакцыны: «Спадарожнік V» (Расія) і «Клеткі Vero» (Кітай). Акрамя будных дзён, вакцынавацца можна і ў суботу. У гэты дзень прывівачны пункты працуюць з 8 да 13 гадзін у паліклініцы, Крулеўшчынскай участковай і Бягомльскай раённай бальніцах.
Для яшчэ большай зручнасці пацыентаў прышчэпку можна зрабіць нават ноччу: у прыёмным пакоі ЦРБ з 14 гадзін суботы да 8 гадзін панядзелка.
Ад каранавiруснай інфекцыі таксама можна зрабіць прышчэпку на працоўным месцы. Жадаючых павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Па папярэдняй заяўцы ў калектыў выедзе брыгада медыкаў.
Не разважайце, а запісвайцеся на вакцынацыю!
Тэлефоны для даведак: 5-75-86, +375 (29) 1407074.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ
На фота: Калектыў РЦГiЭ прышчапіўся стоадсоткава
Фота з асабістага архіва
https://www.dokshitsy.by/2021/10/privitsya-ot-koronavirusa/