Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2024

У Докшыцах прайшло культурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту

На гарадскім стадыёне прайшло культурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Яно сабрала 11 працоўных калектываў арганізацый горада і раёна. Ад дэпутацкага корпуса раёна і раённага выканаўчага камітэта ўсіх павіншавала са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

- Жыхары нашага раёна маюць выдатныя магчымасці для заняткаў фізкультурай, - адзначыла Валянціна Юр'еўна. - Больш за 26 працэнтаў жыхароў Докшыччыны актыўна займаюцца фізкультурай. Докшыцкія спартсмены пастаянна радуюць перамогамі на розных узроўнях. Так, за 2023 год імі было заваявана 105 прызавых узнагарод на абласных спаборніцтвах і 34 – на рэспубліканскіх. Ужо з пачатку гэтага года скарбонка перамог папоўнілася 32 абласнымі ўзнагародамі і 14 – рэспубліканскіх. 

Ад ветэранаў спорту вітала ўдзельнікаў свята Ірына Марковіч. Асаблівыя словы падзякі і граматы сектара па спорце і турызме райвыканкама атрымалі Ірына Марковіч, Таццяна Ярашэвіч, Арцём Кучыц, Алена Сценнік, Яўген Мацкевіч, Святлана Адзінцова, Яўген Кучыц, Наталля Зямчонак, а таксама Юрый і Ана Глазко.У гэты раз Кубак чэмпіёнаў выйграла зборная Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і РАНС. На другім і трэцім месцы каманды Крулеўшчынскага і Бягомльскага сельсаветаў.