Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 кастрычніка 2023

У Докшыцах асабісты прыём грамадзян правёў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе №22 Уладзімір Андрэйчанка.

Магчымасцю задаць свае пытанні спікеру Парламента скарысталіся жыхары Оршы, Мінска, Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў.
Сярод асноўных тэм зваротаў: набыццё арэнднага жылля, яго рыначны і ацэначны кошт; урэгуляванне жыллёвых адносін; газіфікацыя жылля з улікам таго, што адзін з уласнікаў знаходзіцца за мяжой; пакрыццё рамонтных работ у выдзеленым сіраце сацыяльным жыллё; выданне біяграфічнага слоўніка і іншыя.
  Як падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, практычна ўсе гэтыя тэмы агучваюцца ў час правядзення прыёмаў грамадзян. Людзі звяртаюцца да прадстаўнікоў улады, ведаючы, што іх пачуюць. У большасці выпадкаў усе пытанні знаходзяць вырашэнне як на мясцовым узроўні, так і з прыцягненнем кампетэнтных службаў абласнога і рэспубліканскага значэння.