Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 жніўня 2024

У Докшыцах асабісты прыём грамадзян правёў Анатоль Сіўко

Сёння ў Докшыцкiм райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко.

Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

З рознымі пытаннямі да дэпутата звярнуліся докшычане, а таксама жыхары в. Вітунічы Бярозкаўскага сельсавета і г.п. Бягомль.

Жыхарка райцэнтра прасіла дапамогі ў вырашэнні пытання наконт набыцця жылля згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13.

Бягомльчаніна цікавіла, калі ў гарпасёлку будуць заасфальтаваны вуліцы П. Панчанкі, Бірукова і Машэрава.

Іншых заяўнікоў хвалявалі пытанні, якія тычацца прыватызацыі кватэры, выдзялення зямельнага ўчастка, а таксама спынення аўтамагазіна ў сельскім населеным пункце.

Па ўсіх пытаннях дадзены тлумачэнні. Асобныя пытанні ўзяты пад асабісты кантроль дэпутата Палаты прадстаўнікоў.