Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 снежня 2022

У Бягомлі адзначылі 80-годдзе вызвалення пасёлка ад нямецкіх захопнікаў і ўстанавілі памятны знак

Памятны знак на месцы растрэлу падпольшчыкаў адкрыты ў Бягомлі. Падзея прымеркавана да 80-годдзя вызвалення гарадскога пасёлка партызанскай брыгадай "Жалязняк" ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол, старшыня Бягомльскага сельскага Савета славы, відавочца ваенных падзей, якія адбываліся ў гарпасёлку, Уладзімір Герасімёнак.

Знак устаноўлены па ініцыятыве Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў пры падтрымцы раённай улады. Фінансавае забеспячэнне ўзялі на сябе масквіч Алег Бяляўскі, дырэктар Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў, і яго бацька Віктар, наш зямляк.

Прадстаўнікі ўлады, работнікі прадпрыемстваў і службаў раёна, мясцовыя жыхары ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі. Пробашч парафіі Храма Усіх Святых іерэй Іаан Сычэвіч адслужыў малебен.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да памятнай даты, працягнуліся ў Бягомльскім доме культуры. Там працавалі тэматычныя выставы, інтэрактыўная фотазона і прайшоў святочны канцэрт.