Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 снежня 2024

У Бягомлі адбыліся мерапрыемствы з нагоды гадавіны вызвалення гарпасёлка брыгадай "Жалязняк" ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан прайшоў мітынг памяці, у якім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч.

Валянціна Рандарэвіч аб памятнай даце:
— Кожны з нас ганарыцца тым, што зрабілі нашыя папярэднія пакаленні. Сёння хочацца пажадаць, каб ніхто з нас не ведаў вайны і гаркаты страт. Каб мы свята шанавалі мір, свабоду і незалежнасць, якія нам дасталіся такой дарагой цаной.

Настаяцель прыхода Храма Усіх Святых іерэй Іаан Сычэвіч адслужыў малебен і асвяціў памятнае месца.

У 2009 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бягомль быў узнагароджаны вымпелам «"За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны", які захоўваецца ў Бягомльскім музеі народнай славы.

Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў Бягомльскім гарадскім Дом культуры, дзе прайшоў канцэрт заслужанага калектыву "Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".