Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 сакавіка 2021

Траім жыхаркам Докшыцкага раёна ўручылі ордэн Маці

На традыцыйнай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, якая адбылася 4 сакавіка ў Мінску, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Маці жанчынам, якія выгадавалі пяць і больш дзяцей.

Сярод узнагароджаных, якія прысутнічалі на цырымоніі, работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, гандлю, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні. Сярод іх і медсястра санаторыя «Лясное» Вера Фильянович. кіраўнік дзяржавы адрасаваў шматдзетным маці цёплыя словы прызнання і захаплення.

Усяго ордэнам Маці ў гэтым годзе ўзнагароджаны 135 жыхарак Беларусі.

Яшчэ двум жыхаркам Докшыцкага раёна Святлане Агапотавай і Святлане Глазко ордэн уручылі старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак і старшыня райсавета і раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Валянціна Рандарэвiч. З віншаваннямі і падарункамі далучыліся дырэктар ААТ «Барсучанка» Сяргей Моаскалёнак і начальнік Докшыцкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Юрый Ючковiч.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/03/orden-materi/