Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 ліпеня 2024

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборачнай у Докшыцкім раёне

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка сёння робіць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.

Спікер парламента наведаў Докшыцкі раён, правёў рабочую сустрэчу са старшынёй райвыканкама Сяргеем Абіралам, азнаёміўся з тым, як арганізавана ўборачная кампанія.

У раёне ўбрана 20 працэнтаў збожжавых. Штодня ўбіраюць 3,5 працэнта, а да канца гэтага тыдня плануюць выйсці на 5 працэнтаў. Завяршаецца ўборка рапсу - яго сабралі ў два разы больш сёлета, у параўнанні з мінулым. Праца наладжана ва ўсіх гаспадарках. Тэхніка падрыхтавана. Камбайны, якіх раёне 51, у працоўным стане. Для механізатараў арганізавана гарачае харчаванне, - адзначыў Ігар Сергяенка.

У рамках рабочай паездкі Ігар Сергяенка наведаў ААТ "Таргуны" і ААТ "Барсучанка", дзе азнаёміўся з умовамі працы і аплаты механізатараў, захаванасцю тэхнікі ў начны час. Таксама Ігар Пятровіч адзначыў добрую традыцыю, калі падчас уборачнай кампаніі на дапамогу аграрыям прыходзяць школьнікі і студэнты.