Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2021

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак наведаў завод «Ветразь»

На днях старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак наведаў завод "Ветразь", дзе падзяліўся з работнікамі ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што за апошнія гады ў краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, зроблена многае, але наперадзе трэба будзе зрабіць яшчэ больш.

- Дыялог з Прэзідэнтам атрымаўся вельмі эмацыйным, - падкрэсліў Алег Анатольевіч. - Ад гэтай грамадскай дыскусіі будзе залежаць тое, які курс на далейшае развіццё будзе абраны нашай краінай. Падзея, у якой прынялі ўдзел 2700 дэлегатаў, аб'яднала людзей розных пакаленняў, прафесій. Так, у іх могуць быць розныя погляды на тыя ці іншыя пытанні, але ўсе яны перакананы, што будучыня краіны вызначаецца ў канструктыўнай і цывілізаванай дыскусіі.

Пад час сустрэчы з завадчанамі старшыня райвыканкама пацікавіўся ўмовамі працы на прадпрыемстве, спытаў пра ўзровень заработнай платы і пачуў, што ўвесь працоўны калектыў, як адзіная каманда, настроены на плённую працу. Маючы сёння годныя вынікі, завадчане плануюць асвоіць яшчэ большыя аб'ёмы вытворчасці.

Старшыня райвыканкама спыніўся таксама на характарыстыцы спраў у раёне. Ён паведаміў, што у мінулым годзе 30 механізатараў выйшлі ў тысячнікі па намалоце збожжа. У гаспадарках паступова павялічваюцца і надоі малака. Вялікая ўвага надаецца будаўніцтву жылля, стварэнню камфортных умоў пражывання.

У мінулым годзе ЦРБ атрымала новы аўтамабіль «хуткай дапамогі», у гэтым годзе плануецца набыць яшчэ адзін. Працягваецца рамонт будынка паліклінікі.

У канцы размовы працаўнікі завода пацікавіліся далейшым лёсам старога будынка завода на вуліцы Савецкай у Бягомлі. Кіраўнік раёна паведаміў, што там хутка пачнецца вытворчасць жалезабетонных кольцаў, якое плануе наладзіць індывідуальны прадпрымальнік. Яму будынак быў перададзены пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/02/zavod-vetraz-2/