Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 сакавіка 2024

Старшынёй Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў аднагалосна абрана Валянціна Рандарэвіч

Сёння адбылася першая арганізацыйная сесія Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.

На ёй вырашаны арганізацыйныя пытанні работы новага складу дэпутацкага корпуса раёна.

Адным з найважнейшых пунктаў парадку дня было абранне старшыні Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.

Таемным галасаваннем старшынёй раённага Савета дэпутатаў аднагалосна была абрана Валянціна Рандарэвіч.

Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў адкрытым галасаваннем абраны Дзмітрый Каляга.

Падчас сесіі таксама ўтвораны 5 пастаянных камісій, вызначаны іх склад і кіраўнікі.

На сесіі дэпутаты таксама сфарміравалі прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.