Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 красавіка 2024

Справаздачна-выбарная канферэнцыя Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і іншых устаноў

Сёння у зале пасяджэнняў Докшыцкага райвыканкама прайшла раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

На парадку дня шэраг пытанняў: справаздача аб рабоце раённай арганізацыі галіновага прафсаюза за пяцігадовы перыяд, справаздача рэвізійнай камісіі.

На канферэнцыі абраны старшыня, яго намеснік, казначэй і іншыя працоўныя органы раённай арганізацыі.

Таксама абраны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і Докшыцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Ключавым момантам стала ўзнагароджанне старшынь першасных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.