Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 мая 2021

Спартыўнае свята прайшло ў Докшыцах

Цяперашняя спартакіяда, што кожны год праводзіцца да Дня работнікаў фізкультуры і спорту, сабрала на гарадскім стадыёне 15 каманд.

Аматараў спорту цёпла павіншавала з Днём фізкультурніка намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, якая заўважыла, што спартсмены нашага раёна ўпэўнена і паспяхова пакараюць спартыўны алімп не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

Старт спаборніцтвам, распачатым з лёгкаатлетычнай эстафеты, далі мажарэткі-барабаншчыцы. І нават дождж не перашкодзіў забегу адважных. Пакуль кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў спаборнічалі ў трапнасці з дапамогай дроцікаў, іншыя спартсмены кідалі гранату. А на футбольных пляцоўках з штучным пакрыццём, што ў гарадскіх школ, разміналіся футбалісты. У гэтым годзе згуляць у міні-футбол падалі заяўкі 12 (!) каманд. Дзевяць валейбольных зборных таксама падзяліліся на дзве падгрупы, сустрэчы якіх адбыліся ў спартыўных залах школ. Не менш цікаўных сабралося і на пляцоўцы, дзе ўздымалі гіру асілкі. Яе вага ў 24 кілаграмы не кожнаму была падуладна, але рыўкі тых, хто пастаянна ўдзельнічае ў гэтым спаборніцтве, заўзятары лічылі хорам. Завяршальнае выпрабаванне - перацягванне ліны - удзельнікі спартакіяды назвалі самым дружным і вясёлым.

Вынікі раённай спартакіяды па летніх відах спорту

Самымі трапнымі стрэлкамі сталі Алег Гінько, Аляксандр Iваньковiч і Васіль Яленскі.

Кіданне гранаты: Таццяна Ярашэвіч і Іван Грыгор'еў (1 месца), Анастасія Камнева і Іван Жызнеўскі (2 месца), Таццяна Собаль і Аляксандр Касмачоў (3 месца).

Эстафета: СШ № 2 г. Докшыцы (1 месца), Докшыцкі РГС (2 месца), зборная цэнтра па забеспячэнню бюджэтных арганізацыі і сілавых структур (3 месца).

Гіравы спорт: звыш 90 кг - Віктар Яцук (1 месца), Аляксандр Шаркевич (2 месца), Алег Грыгаровіч (3 месца); да 90 кг - Аляксандр Чарняўскі (1 месца), Яўген Раманоўскі (2 месца), Арцём Вішняк (3 месца); да 75 кг - Аляксандр Трабо (1 месца), Артур Пелянок (2 месца), Віталь Сапрыкаў (3 месца).

Валейбол-мікс:
1 месца - РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік»;
2 месца - Сітцаўскi сельсавет;
3 месца - Докшыцкі РГЗ.

Міні-футбол:
1 месца - СШ № 2 г. Докшыцы;
2 месца - Бягомльскі сельсавет;
3 месца - РУП ЖКГ «Докшыцы- камунальнік».

У перацягванні ліны мацнейшымі сталі камунальнікі. Таксама ў тройку лідэраў трапіла каманда Крулеўшчынскага сельсавета і зборная цэнтра па забеспячэнню бюджэтных арганізацыі і сілавых структур.

У агульным заліку залатымі пераможцамі сталі спартсмены РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік». На другім месцы зборная цэнтра па забеспячэнню бюджэтных арганізацыі і сілавых структур. Леташнія чэмпіёны з Крулеўшчынскага сельсавета ў гэтым годзе сталі трэцімі.

 

Тэкст і фота Яўгеніі Малевіч.

 

https://www.dokshitsy.by/2021/05/sportivnyj-prazdnik/