Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 кастрычніка 2021

Спартпляцоўка з сучасным пакрыццём хутка з'явіцца ў Докшыцах

У хуткім часе плануецца здача 40-кватэрнага жылога дома ў Докшыцах. У новабудоўлі прадугледжаны чатыры сацыяльныя і дзве арэндныя кватэры агульнай плошчай 116 і 163 квадратных метра адпаведна. Навасёламі астатніх 34-х стануць, у асноўным, шматдзетныя сям'і, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У лістападзе будзе пачата ўзвядзенне яшчэ аднаго шматпавярховіка, праектна-каштарысная дакументацыя па якiм зараз знаходзіцца на экспертызе. Яго здача запланавана на наступны год. А ў 2023 годзе магчыма будаўніцтва 40-кватэрнага дома за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая, а гэта 40 сацыяльных кватэр. Для размяшчэння аб'екта ёсць дзве свабодныя пляцоўкі, да якіх падведзена інжынерная інфраструктура.

Разам з гэтым у раёне вуліцы Палявой працягваюцца і іншыя будаўнічыя работы. Да канца года плануецца завяршыць узвядзенне спартыўнай пляцоўкі з сучасным пакрыццём для заняткаў валейболам і баскетболам. Такі падарунак жыхарам бліжэйшых шматпавярховак рыхтуюць работнікі філіяла № 1 РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» і ДРБУ-180.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ

Фота Аляксандра Варанковіча