Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2021

Славянскі базар у Віцебску. 30 гадоў у рытме фестывалю!

У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (дадатковыя праекты запланаваны 14 і 19 ліпеня).

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2021, XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВІЦЕБСК-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Захоўваючы традыцыі, дзіцячы музычны конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале «ВІЦЕБСК»: два конкурсныя дні і гала-канцэрт.

А сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць «Сусветны хіт» у суправаджэнні фанаграмы «-1» і балета Алы Духавай «TODES», які выступіць у другім аддзяленні конкурсу з новай сольнай праграмай.

Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе ў рамках канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць «Славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя КУЛЬБАКОВА.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры - сімфанічная рок-феерыя «Уверцюра да фестывалю. Агонь i лёд». На галоўнай сцэне фестывалю будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні Санкт-Пецярбургскага балет на лёдзе пад гукі «CONCORD ORCHESTRA» пад кіраўніцтвам Fabio PIROLA (Італія).

Парадуюць прыхільнікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх:

зборныя канцэрты «ЗАЛАТЫ ХІТ» і «РЫТМ ЛЕТА»;

гала-канцэрт «Шансон ТВ - УСЕ ЗОРКІ»;

гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Квіткі на праекты фестывалю можна набыць у касах Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by i ticketpro.by (Беларусь), bilesuserviss.lv (Латвiя), bilietai.lt (Лiтва), piletilevi.ee (Эстонiя).

У касах можна таксама набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам 10.00, 20.00, 30.00, 50.00, 100.00 беларускіх рублёў на куплю білетаў на мерапрыемствы фестывалю тэрмінам дзеяння па 19 ліпеня 2021 г.

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму ( FEST-SBV.BY ) і Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК»(GCK.BY), а таксама ў афіцыйных супольнасцях - @festivalvitebsk і @gck.vitebsk - у сацыяльных сетках «Вконтакте», «Аднакласнікі», FaceBook и Instagram!