Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 жніўня 2021

Рэспубліканская акцыя «Увага - дзеці!» стартуе 25 жніўня

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня МУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!».

Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе. З гэтай мэтай 27 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства».

Для прыцягнення ўвагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху рух транспартных сродкаў, у светлы час сутак, павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п. 166. 9 ПДР).

Для прафілактыкі парушэнняў ПДР і аказання дапамогі маленькім удзельнікам дарожнага руху паблізу школ і ў месцах інтэнсіўнага руху дзяцей-пешаходаў па раніцах будуць арганізаваны дзяжурствы супрацоўнікаў міліцыі.

Нарады ДПС пракантралююць выкананне правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду пешаходных пераходаў, прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, будуць спыняць парушэнні і з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад маленькім удзельнікам дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.