Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Скарбы роднай Беларусі» прайшла ў гарадскім пасёлку Бягомль. Актывісты БРСМ мясцовай школы прыбіралі ад лісця тэрыторыю вакол царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Потым настаяцель храма Аляксей Кушнярэвіч запрасіў памочнікаў пачаставацца гарбатай і цукеркамі. У час размовы за сталом закранулі пытанні духоўнасці, культуры, захавання гістарычнай спадчыны. У канцы сустрэчы святар падарыў кожнаму імянны абразок.
- Акцыя будзе мець працяг. Яе мэта - пазнаёміць моладзь з духоўнай спадчынай Беларусі, - адзначае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Ждановіч. -У планах наведаць храмы нашага раёна, пагутарыць са святарамі, яшчэ раз дакрануцца да недатыкальнага.
Наталля Васько.
Фота з уласнай архіва.