Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 сакавіка 2021

Работнікі культуры Докшыцкага раёна падвялі леташнія вынікі

У ККЗ «Іскра» адбыўся выніковы савет аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, на якім прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат.

Аб новых напрамках дзейнасці ў 2021 годзе, папярэдне прааналізаваўшы праблемы мінулага года, паведаміла начальнік аддзела Вольга Сушко. Больш падрабязную інфармацыю аб іміджы бібліятэк у сучаснасці, калектыўнай творчасці бібліятэкараў і чытачоў, выкарыстанні ў працы інфармацыйных тэхналогій, арганізацыі культурна-масавай дзейнасці, ролі эстэтычнага выхавання і іншых асноўных кірунках працы распавялі кіраўнікі Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанка, раённай дзіцячай бібліятэкі, гарадскога Цэнтра культуры, Крыпульскага СДК, Бягомльскага музея народнай славы і Бягомльскай ДШМ.

- Вельмі прыемна прысутнічаць на савеце, дзе літаральна кожны выступ насычаны інфармацыяй аб выдатных поспехах, дасягнутых культработнікамі ў мінулым годзе, - адзначыла Аксана Палачаніна. - Сфера культуры ў раёне развіваецца, можна сказаць, сямімільнымі крокамі. Прыемна, што ў выступах былі агучаны не толькі перамогі, але і праблемныя пытанні, ёміста намечаны задачы на ​​будучы час. Мінулы год быў няпросты ў плане эпідэміялагічнай сітуацыі, але большасць культустаноў раёна пры гэтым змагла адшукаць новыя формы работы. І гэта вельмі важна, бо ў некаторых маланаселеных пунктах менавіта бібліятэкі і клубы з'яўляюцца адзінымі сацыяльна-культурнымі цэнтрамі. Выканання пэўных задач патрабуе і дзяржаўная праграма культуры на бліжэйшую пяцігодку. Яна ў асноўным накіравана на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і развіццё турыстычнага патэнцыялу. Каб захаваць традыцыі народнай культуры раёна, трэба адрадзіць дзейнасць Дома фальклору. Сучаснасць патрабуе больш актыўнай работы ў запаўненні інфармацыйнай прасторы, а гэта наладжванне зносін з людзьмі праз гаджэты.

Па традыцыі, у канцы сходу былі адзначаны лепшыя работнікі культуры па выніках 2020 года. За творчую работу Падзякай райвыканкама ўзнагароджана Іна Карпека. Граматы ўпраўлення культуры аблвыканкама атрымалі народная эстрадная студыя «Калейдаскоп», а таксама бібліятэкар Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанка Алена Чучман. Пасведчанне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні звання «ўзорны» ансамблю барабаншчыц і мажарэтак «Стэп-біт» Докшыцкай ДШМ уручана кіраўніку калектыву Святлане Яцына. За лепшую прэзентацыю брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» докшыцкія культработнікі ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата II ступені. Дыплом за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і правядзенне персанальнай выставы «Магія дрэва» у Віцебску атрымаў Віктар Гарбачоў.

Дыпломамі ўпраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджаны народныя вакальныя ансамблі «Вярба», «Сакавіца», «Землякі», народныя ансамблі народнай песні «Раніца» і «Прызбачка», вакальны ансамбль «Карункі».

Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі атрымалі калектывы Гарадзішчанскай сельскай бібліятэкі-клуба, Прудніцкага СДК, а таксама загадчык аддзела апрацоўкі і камплектавання раённай бібліятэкі Вольга Крывадубская, настаўнік Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Тамара Румчык, загадчык Парплiшчанскага СДК Алена Камінская, прыбіральшчыца раённага Дома рамёстваў Антаніна Парцянка, майстар-метадыст раённага Дома рамёстваў Алена Таляронак.

Пасведчанні «Лепшы па прафесіі» з занясеннем на Дошку гонару аддзела атрымалі Аляксандр Кучыц, Іна Карпека, Алег Каляга, Мікалай Кургей, Алена Шалапо, Наталля Раманоўская, Таццяна Марціновіч, Вольга Батура, Алена Бабровіч, Ірына Вішняк, Валянціна Шаура, Валянціна Касцюк.

Граматамі раённага аб'яднання прафсаюзаў узнагароджаны калектывы Докшыцкай ДШМ імя Н.Сакалоўскага і раённай дзіцячай бібліятэкі.

Выдатным музычным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў канцэрт народнага ансамбля песні «Пліса» са Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Яўгена Малевіча.
Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/03/rabotniki-kultury/