Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 верасня 2021

Праграма святкавання Дня народнага адзінства ў Докшыцкім раёне

Старт шматлікім мерапрыемствам, прысвечаным Дню народнага адзінства, даў аўтапрабег «Сімвал адзінства». У суботу, 11 верасня, ва ўрочышчы Чыстаполле раённы восеньскі крос «За адзіную Беларусь» сабраў аматараў здаровага ладу жыцця.

На працягу года будзе праходзіць працоўная акцыя «Адзіным духам мы моцныя». Ва ўстановах адукацыі раёна адбудуцца інфармацыйныя класныя гадзіны, розныя выхаваўчыя мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў мясцовых органаў улады, а ўстановы культуры падрыхтавалі тэматычныя выставы, вечары сустрэч.

15 верасня Каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый раёна прапануе сустрэцца ў ГЦК на дыялогавай пляцоўцы «Адзінства - наша сіла». У Бягомлі будуць садзіць алею Адзінства. 

16 верасня на гарадскім стадыёне пройдзе ваенна-патрыятычная гульня «Разам мы адзіныя». Запрашаюцца жадаючыя падтрымаць каманды, якія спаборнічаюць у розных спаборніцтвах, эстафетах і віктарынах.

Тэме «Дзень народнага адзінства» прысвячаецца і адзіны дзень інфармавання, які пройдзе ў гэты ж дзень ва ўсіх арганізацыях раёна.

17 верасня у Бягомльскім музеі народнай славы пройдзе «круглы стол» пад назвай «Гэты дзень у гісторыі». Моладзь прыме ўдзел у патрыятычным велапрабегу «Нам дарогі гэтыя забыць нельга». Завершыцца свята ўрачыстым мерапрыемствам «Разам мы - Беларусь», якое пачнецца ў 17.00 у ККЗ «Іскра».

Больш падрабязна: План мерапрыемстваў   па падрыхтоўцы і правядзенню Дня народнага адзінства