Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2021

Прафсаюз філіяла Докшыцкага хлебазавода клапоціцца аб кожным работніку

Першасная прафсаюзная арганізацыя філіяла Докшыцкага хлебазавода на сённяшні дзень аб'ядноўвае 115 чалавек, і гэта 100 адсоткаў ад агульнай колькасці.

- Актыўнае сяброўства забяспечваецца шэрагам стымулюючых даплат і арганізацыяй спрыяльных сацыяльна-працоўных адносін работнікаў і працадаўцы, - кажа лідэр пяршоўкі Наталля Анухова. - Наш прафсаюз заўсёды працягвае руку дапамогі работнікам, абараняе іх правы і інтарэсы, вырашае сацыяльныя праблемы, арганізоўвае вольны час. Жыццё нашай арганізацыі цікавае, шматграннае, актыўнае і цалкам арыентавана на чалавека.

На першым месцы ў прафсаюзнага камітэта знаходзіцца ахова працы і захаванне тэхнікі бяспекі. Адной з дзейсных прафілактычных мер па скарачэнні траўматызму, падтрыманню працаздольнасці работнікаў з'яўляецца іх якаснае навучанне ахове працы.

Сярод прыярытэтных пытанняў - праца з маладымі спецыялістамі. Напрыклад, у адпаведнасці з калектыўнай дамовай, ім часткова аплачваецца арэнднае жыллё.

У мінулым годзе, у сувязі з пандэміяй, у калектыўную дамову былі ўнесены некаторыя дапаўненні. Так, грашовыя выплаты атрымліваюць перахварэўшыя на COVID-2019.

Прэміямі заахвочваюцца актыўныя члены прафсаюза, якія ўдзельнічаюць у творчых і спартыўных конкурсах і спаборніцтвах. Дарэчы, каманда хлебазавода - пастаянны ўдзельнік турзлёту, велапрабегу, лыжні, інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», фестывалю-конкурсу «Таленты Докшыччыны» і іншых раённых мерапрыемстваў. Акрамя гэтага, абавязкова ўдзельнічае ў галіновых спартакіядах. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з водна-аздараўленчым цэнтрам, ФСК «Ураджай». Жадаючыя забяспечваюцца бясплатнымі абанементамі на наведванне басейна.

Прафсаюзная арганізацыя хлебазавода актыўна займаецца дабрачыннасцю: дапамагае ў арганізацыі навагодніх раённых акцый «Цуды на Каляды», «Нашы дзеці».

Для збліжэння калектыву, фарміравання яго псіхалагічнага мікраклімату пастаянна ладзяцца цікавыя экскурсіі і падарожжы. А сяброўская атмасфера спрыяе замацаванню кадраў і развіццю вытворчасці.

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/04/profsoyuz-dokshickogo-xlebozavoda/