Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
У райвыканкаме прайшла пятая сесія Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Валянціны Рандарэвіч.
У працы сесіі прыняў удзел старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала.
На разгляд вынесены пытанні выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады ў Докшыцкім раёне; аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года; змены рашэнняў Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.
Таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пасведчанні і значкі дэпутатам райсавета.