Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2024

Пераможцаў і прызёраў алімпіяд, конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў павіншавалі ў Докшыцкім раёне

Навагодняе свята для пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў прайшло ў кінаканцэртнай зале "Іскра" ў Докшыцах.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка.

Сяргей Абірала адзначыў дасягненні таленавітых дзяцей, падзякаваў за працу, павіншаваў іх, а таксама ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам і выказаў найлепшыя пажаданні.

Стала вядома, што па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 14 навучэнцаў Докшыччыны запрошаны абараняць гонар раёна на абласным этапе.

Падчас уручэння ўзнагарод гледачы цёпла віталі іх і іншых пераможцаў.

Дзед Мароз і Снягурка правялі з хлопцамі вясёлую гульню, а юныя артысты раённага Цэнтра дзяцей і моладзі выступілі на сцэне з музычнымі нумарамі.

dokshitsy.by