Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 верасня 2021

Педагогі Докшыцкага раёна падвялі вынікі працы і намецілі планы на наступны навучальны год

Напярэдадні па традыцыі адбылася педагагічная канферэнцыя, на якой падводзіліся вынікі працы сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год і стратэгія яе развіцця ў новым.

Яшчэ ў пачатку ўрачыстасці ўдзельнікі канферэнцыі шчыра дзяліліся паміж сабой станоўчымі эмоцыямі, усмешкамі вітаючы адзін аднаго пасля доўгага летняга адпачынку. З задавальненнем фатаграфаваліся ў спецыяльна абсталяваных фотазонах. Увесь інтэр'ер фае ККЗ «Іскра», здавалася, тануў у кветках. У асноўным, традыцыйных жнівеньскіх гладыёлусах, якія ўпрыгожылі працы выставы-конкурсу букетаў «Кветкавая палітра», што звычайна праводзіцца да першвераснёвага свята.

Пачалася канферэнцыя з ушанавання ветэранаў педагагічнай працы Валянціны Ванюшынай, Ніны Шнітко, Святланы Найдзяновіч, Віктара Стадольнiка, Алены Жукавай, Данаты Лапатка, Валянціны Бальшуновай, Фёдара Палачаніна, Жанны Ганус. На сцэну былі запрошаны маладыя спецыялісты, якія сёння ўжо правядуць свае першыя ўрокі ў двух гарадскіх школах, а таксама Крулеўшчынскай і Бягомльскай СШ.

Шчыра дзякаваў сваім настаўнікам, якія калісці дапамаглі зрабіць выбар будучай прафесіі, пачынаючы настаўнік фізкультуры і здароўя Мікіта Азаранка. Вершаванымі радкамі павіншаваў з Днём ведаў усіх прысутных у зале ветэран педагагічнай працы Фёдар Палачанін. Вядомы драматург, дарэчы, у гэты дзень святкаваў свой юбілей.

Кожны год у пачатку новага навучальнага года ў педагогаў прынята пераглядаць свой настаўніцкі «багаж», крытычна адзначаць, што атрымалася, а на што трэба звярнуць больш увагі. Пра гэта ў сваім выступе казала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Кучыц.

- У мінулым годзе нашымі ўстановамі праведзена значная работа па павышэнню якасці адукацыі, а таксама эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, - адзначыла Алена Аляксандраўна. - Рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў па прадастаўленні якасных адукацыйных паслуг, стварэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, удасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, аптымізацыі страт.

Падчас рэспубліканскай педканферэнцыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, на якую былі дэлегаваны і нашы педагогі, ключавым напрамкам дзейнасці сістэмы на бліжэйшы год абрана патрыятычнае выхаванне. Для актывізацыі гэтай працы з першага верасня ўводзіцца новая пасада «кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню». У 5-6 класах будзе арганізаваны факультатыў «Духоўнасць і патрыятызм».

Дзеля бяспекі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дзейнічае прапускны рэжым, паступова ідзе аснашчэнне камерамі відэаназірання і трывожнымі кнопкамі.

Пастаянна вядзецца работа па павышэнню эканамічнай эфектыўнасці сістэмы адукацыі. У гэтым годзе былі зачынены чатыры дашкольных установы, Глінская школа рэарганізавана ў ДС-СШ. Зэканомленыя сродкі накіраваны на набыццё школьнага аўтобуса, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, захаванне санітарных норм і правілаў супрацьпажарнай бяспекі.

Сярод галоўных задач таксама значыцца забяспечанасць кадрамі. На сённяшні дзень ёсць неабходнасць у настаўніках матэматыкі і інфарматыкі, замежнай мовы, не хапае сацыяльных педагогаў, музычных кіраўнікоў, выхавальнікаў.

Завершаны распачаты ў 2016 годзе пераход на новыя навучальныя праграмы.

Створана сур'ёзная база для профільнага навучання. У гэтым годзе аграклассы і групы будуць працаваць на базе Парплiшчанскай СШ, Глінскай ДС-СШ. На базе гарадскіх школ арганізоўваюцца групы педагагічнай накіраванасці. Таксама ва ўстановах адукацыі можна будзе атрымаць першапачатковыя навыкі па такіх спецыяльнасцях, як сталяр, працоўны зялёнага будаўніцтва, швачка.

Выступ Алены Кучыц быў дапоўнены канкрэтнымі прыкладамі працы ў розных напрамках Бягомльскага ясляў-сада, СШ № 1 г. Докшыцы, Крулеўшчынскай СШ і Глінскай ДС-СШ.

Удзельнікаў канферэнцыі цёпла павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч.

- Мы па праву можам ганарыцца раённай сістэмай адукацыі і педагогамі, якія працуюць у ёй, - казала старшыня райсавета. - Школы і садкі дэманструюць добрыя вынікі вучэбна-выхаваўчага працэсу, узоры добраўпарадкавання і іншых аспектаў дзейнасці. Радуюць поспехі, якіх дасягаюць нашы вучні ў прадметных алімпіядах, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Характэрна, што з кожным годам павялічваецца працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ.

За асабістыя заслугі, якія спрыяюць рэалізацыі перспектыўных напрамкаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, шэраг настаўнікаў атрымаў узнагароды.

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Докшыцы Марына Казлоўская, Падзякай - настаўніца фізікі Крулеўшчынскай СШ Таццяна Малчанава. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначана былая загадчыца ясляў-сада № 3 г. Докшыцы Жанна Ганус, Падзякай - дырэктар Глінскай ДС-СШ Людміла Асіповіч. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўзнагароджаны Наталля Атрахiмовiч, Наталля Баброўская, Святлана Калбасіч, Святлана Лоўчая, Дзяніс Сувораў, Алена Трацэўская.

Падчас канферэнцыі былі падведзены вынікі выставы-конкурсу кветкавых кампазіцый, лепшымі сярод якіх прызнаны працы Марыны Ючковiч з Бягомльскай СШ, Вольгі Сазановіч з Параф'янаўскай СШ і творчага калектыву педагогаў Парплiшчанскай СШ.

Завяршылася свята канцэртам мастацкіх калектываў раёна.

Яўгенiя Малевіч

Фота аўтара

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/09/pedagogi-dokshickogo-rajona/