Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лютага 2021

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

15 лютага штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў - гераічная і ўрачыстая дата. Гэты дзень стаў для ўсіх нас сімвалам мужнасці і стойкасці тых, хто ў мірны час склаў сваю галаву, сумленна выканаўшы салдацкі і інтэрнацыянальны доўг, сімвалам пакланення перад жывымі удзельнікамі афганскіх падзей.

Ва ўмовах смяротнай небяспекі сыны нашай Радзімы мужна і стойка выконвалі баявыя задачы, праяўлялі адвагу, мужнасць і сапраўдны патрыятызм.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты! Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за адказную грамадзянскую пазіцыю і значны ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Ваш воінскі подзвіг і нязломная воля з'яўляюцца дастойным прыкладам для сучаснага маладога пакалення.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабра, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, згоды і мiру на роднай зямлі.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў