Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 снежня 2020

Пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне актыўна займаюцца сельгаспрадпрыемствы Докшыцкага раёна

У сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе пастаноўка на захоўванне збожжа- і кормаўборачнай тэхнікі, пасяўных, глебаапрацоўчых агрэгатаў. Праводзіцца дасканалы агляд, выяўляюцца дэфекты і паломкі, складаюцца акты, паводле якіх па меры магчымасцяў будуць закупляцца неабходныя запчасткі. Гэта дазваляе ўжо зараз планаваць рамонтныя работы, чарговасць падрыхтоўкі той ці іншай адзінкі тэхнікі, а таксама размяркоўваць грошы на закупку. Непасрэдна пастаноўка на захоўванне патрабуе дбайнасці і акуратнасці: неабходна зняць рэжучыя працоўныя часткі, рамяні, зліць гаручыя вадкасці, вышмараваць ўсе працоўныя паверхні, ачысціць і вымыць тэхніку, размясціць на стойках.

- Найважнейшым нарматыўным дакументам, патрабаванні якога неабходна няўхільна выконваць, з'яўляецца ДАСТ 7751-2009 ( «Тэхніка, выкарыстоўваемая ў сельскай гаспадарцы. Правілы захоўвання»), - адзначыў начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду галоўны дзяржінспектар Пётр Несцяровіч. - Аднак да зімоўкі ў гаспадарках тэхніка рыхтуецца як рознымі тэмпамі, так і з рознай якасцю. На сённяшні дзень па пастаноўцы на захоўванне станоўча можна адзначыць ААТ «Бягомльскі», ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і ААТ «Таргуны». У параўнанні з мінулымі гадамі немалых зрухаў у гэтай справе дамагліся ў КУП «Докшыцкі». Праводзіць працу больш актыўнымі тэмпамі трэба на мехдварах ААТ «Барсучанка», ГП «Агра-Сітцы», ААТ «Замастачанскае». Горш за ўсё справы ідуць у ГП «Гняздзілава-Агра», і сітуацыю там неабходна як мага хутчэй выпраўляць. Зараз такі час, што трэба лічыць кожны зароблены рубель. Кіраўнікі гаспадарак ведаюць, як важна эканомна і разумна марнаваць грошы. І значыць, тэхніку трэба берагчы. Ад яе своечасовай пастаноўкі, правільнага захоўвання і рамонту залежыць будучы ўраджай і, зразумела, эканамічныя паказчыкі.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Аляксандра Варанковіча.