Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
У ККЗ «Іскра» прайшло пашыранае пасяджэнне савета аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама, удзельнікам якога стала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
На парадку дня:
«Вынікі працы ўстаноў культуры Докшыцкага раёна за 2023 г. і асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2024 г.»,
«Праца Ваўкалацкага сельскага Дома культуры па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці для розных груп насельніцтва»,
«Захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў і мастацкіх промыслаў у Докшыцкім раёне - асноўная задача дзейнасці раённага Дома рамёстваў»,
«Праца Гарадзішчанскай бібліятэкі-клуба па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, свят і абрадаў нацыянальнай культуры»,
«Конкурсная дзейнасць як фактар развіцця навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў»,
«Роля прафсаюзнай арганізацыі ў прадстаўленні і абароне інтарэсаў работнікаў культуры».
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем лепшых работнікаў па выніках 2023 г.
«Лепшымі па прафесіі» з унясеннем імёнаў на Дошку Гонару аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама сталі:
— метадыст-майстар Докшыцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Гаварцова. Таксама Таццяне Пятроўне было ўручана пасведчанне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні статусу «Народны майстар Рэспублікі Беларусь»;
— дырэктар Докшыцкай ДШМ ім. М. Сакалоўскага Людміла Карповіч;
— метадыст па кінаабслугоўванні Докшыцкага ГЦК Ірына Мачкалян;
— загадчык Гняздзілаўскага СДК Жанна Каляга;
— загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Цялічына;
— загадчык Літоўскай сельскай бібліятэкі-клуба Алена Тумашэвіч.
Сярод калектываў, прызнаных лепшымі па выніках 2023 года і таксама занесеных на Дошку Гонару прызнаны
Докшыцкі раённы Дом рамёстваў і Ваўкалацкі СДК.
Граматамі аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама ўзнагароджаны:
– малодшы навуковы супрацоўнік Бягомльскага музея народнай славы Алена Гурыч;
— загадчык Таргуноўскага вясковага клуба-бібліятэкі Валянціна Малюжанец;
— настаўнік па класе баяна Бягомльскай ДШМ Алена Шаркевіч;
— настаўнік па класе фартэпіяна Докшыцкай ДШМ ім. М. Сакалоўскага Дар'я Паплёўка;
— загадчык Параф'янаўскай сельскай бібліятэкай Рэгіна Красоўская;
— прыбіральнік памяшканняў Сітцаўскага СДК Ала Нікіціна.
У 2023 годзе сярод клубных устаноў раёна праводзіліся раённыя конкурсы сцэнарыяў і сцэнарных распрацовак.
Дыпломам 3-й ступені раённага конкурсу на лепшы сцэнарый пасяджэнняў аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах «Аб'ядноўваем інтарэсы: ад ідэі да рэалізацыі» ўзнагароджаны Бягомльскі ГДК. Таксама калектыву ўручаны дыплом 2-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў для дзяцей.
Дыпломам 2-й ступеніконкурсу на лепшы сцэнарый пасяджэнняў аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах узнагароджаны Парплішчанскі СДК. Таксама калектыву ўручаны дыплом 2-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў «Ад бацькі і маці цяпло ў хаце» і дыплом 1-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў для дзяцей.
Дыплом 1-й ступені раённага конкурсу на лепшы сцэнарый пасяджэнняў аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах атрымаў Сітцаўскі СДК. Таксама калектыву ўручаны дыплом 3-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў «Ад бацькі і маці цяпло ў хаце» і дыплом 2-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў для дзяцей.
Дыпломам 1-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў «Ад бацькі і маці цяпло ў хаце» ўзнагароджаны Ваўкалацкі СДК, 3-ці ступені – Таргуноўскі клуб-бібліятэка.
Дыплом 3-й ступені раённага конкурсу сцэнарыяў для дзяцей уручаны Барсукоўскаму СДК.