Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 красавіка 2021

Намеснік міністра абароны наведаў СШ №1 у горадзе Докшыцы

Пад час службовай камандзіроўкі, праязджаючы недалёка ад родных месцаў, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч выкраіў час, каб наведаць горад, дзе рос, вучыўся, дзе і цяпер жывуць яго бацькі Уладзімір Мікалаевіч і Марыя Уладзіміраўна. Не прамінуў наведаць школу, якая 35 гадоў таму дала яму пуцёўку ў жыццё.

Яму, як ўладальніку залатога медаля, былi адкрыты дзверы любога інстытута, але абраў ваеннае вучылішча. Скончыў яго з чырвоным дыпломам і за гэта ў вялікай ступені ўдзячны сваім школьным настаўнікам. Так сказаў падчас сустрэчы з вучнямі, калі наведаў СШ № 1. Прызнаўся, што больш за ўсе прадметы любіў матэматыку, якую выкладаў настаўнік Мікалай Адольфавіч Рагулько.

- Строгі быў, ганяў нас бязлітасна, як і класны кіраўнік Фаіна Андрэеўна Юнцэвіч, але затое і памятаюцца яны, - распавядаў Віктар Уладзіміравіч. - З узростам разумееш, што менавіта гэтыя настаўнікі хацелі, каб іх вучні максімальна авалодалі ведамі. Мікалай Адольфавіч навучыў мяне думаць як матэматык, а Фаіна Андрэеўна - усведамляць сябе беларусам, адчуваць сваю нацыянальную самабытнасць. Даводзілася служыць ад Германii да Закаўказзя, і не раз аднапалчане прасілі пагаварыць па-беларуску, прачытаць вершы. Я з гонарам гэта рабіў, бо тое, чаму вучыла Фаіна Андрэеўна, памятаю да сённяшняга дня. Вельмі спадзяюся, што традыцыі добрага выкладання захаваліся ў школе i сёння. Рады, што мае аднакласніцы Ірына Даўжанок, Алена Марковіч, Ала Трус выбралі настаўніцкую прафесію.

Як ваенны чалавек з багатай біяграфіяй, у якой значыцца і служба ў гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, генерал-маёр не мог абыйсці пытанні патрыятычнага выхавання школьнікаў. Ён з задавальненнем наведаў школьны музей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога, дзе яго ўжо чакалі хлопцы з каманды юных армейцаў, удзельнікаў рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». Назваў рабят Докшыцкім дэсантам, а кажучы ім словы на дарогу, пажадаў удасканалення, калі спыняць свой выбар на ваеннай прафесіі. Падарыў дзве кнігі, у якіх распавядаецца аб Сілах спецыяльных аперацый і аб руху «Доблесць і майстэрства».

Тэма службы ў войску, абароны Айчыны сталі галоўнымі і падчас сустрэчы са старшакласнікамі. Дарэчы, у самога генерала сын служыў тэрміновую службу ў паветрана-дэсантнай дывізіі, прычым у выведцы.

«Любіце сваю Радзіму, якая пачынаецца менавіта з таго месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, - гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека», - сказаў на развітанне дзецям чалавек, які меў не адну магчымасць у гэтым пераканацца ўдалечыні ад роднай зямлі. А яшчэ падарыў пісталет-кулямёт ППШ 41, які нашы дзяды і прадзеды ў Вялікую Айчынную вайну назвалі зброяй Перамогі.

Тамара Альшэўская .

Фота Аляксандра Варанковіча.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/04/zamestitel-ministra- oborony /