Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 кастрычніка 2024

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома наведаў установы адукацыі Докшыцкага раёна

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома разам з намеснікам старшыні райвыканкама Аксанай Палачанінай і начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрыем Парцянка наведалі ўстановы адукацыі Докшыцкага раёна.

Падчас сустрэч з педагогамі Докшыцкага раёна начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома абмяркоўваў пытанні рамонту і выкарыстання памяшканняў, арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці, прафарыентацыі і паступлення навучэнцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, навучання інфармацыйным тэхналогіям, псіхалагічнай дыягностыкі дзяцей і іншыя.

У СШ №2 г. Докшыцы Дзмітрый Леанідавіч пагутарыў з адзінаццацікласнікамі на тэму маючага адбыцца паступлення.

Таксама ў гэты дзень установы адукацыі раёна наведала галоўны спецыяліст упраўлення Наталля Мазянькова - з мэтай маніторынгу арганізацыі харчавання.