Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2021

Моладзь Докшыччыны памятае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны

У райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў раёна, членаў Маладзёжнай палаты і актывістаў пярвічак РК ГА «БРСМ». Ганаровымі гасцямі адкрытага дыялогу сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Валянціна Рандарэвiч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

На гэты раз прадстаўнікі розных пакаленняў сабраліся падыскутаваць аб надыходзячым свяце - Дні Перамогі.

- Хацелася б падзякаваць маладзёжнай арганізацыi раёна за актыўную падтрымку разнастайных акцый, сустрэч і мерапрыемстваў, асабліва напярэдадні святочнага мая, - звярнулася ў прывітальным слове да ўдзельнікаў Валянціна Рандарэвiч. - Менавіта Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аб'ядноўвае паміж сабой не толькі беларусаў, але і іншыя нацыянальнасці, якія рабілі ўсё, каб наблізіць дзень вызвалення ад захопнікаў. І чым далей мы адыходзім ад гэтага дня, тым усё больш усведамляем боль страт і цану мiру. Святы абавязак кожнага з нас - перадаць гістарычную памяць нашчадкам.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі шмат казалі пра тое, наколькі важна захоўваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. З хваляваннем успаміналі сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі і ўздымалі з руін краіну пасля перамогі.

- З года ў год усё менш становіцца ветэранаў і прыраўнаваных да іх катэгорый, - адзначыла Аксана Палачаніна. - На сённяшні дзень у раёне іх засталося толькі сорак чалавек. Пакуль ёсць магчымасць, трэба сустракацца з імі, размаўляць, дапамагаць, дарыць радасць і ўпэўненасць у тым, што іх подзвіг не быў марным. На іх прыкладзе выхоўваецца маладое пакаленне.

Завяршылася мерапрыемства пасяджэннем каардынацыйнай савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый раёна, на якім яго старшынёй аднагалосна была абрана Валянціна Рандарэвiч.

Яўгенiя Малевіч.

Фота Аляксандра Варанковіча.