Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 кастрычніка 2024

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла здзейсніў рабочую паездку ў Докшыцкі раён

Кіраўнік ведамства правёў сустрэчу з калектывам філіяла "Докшыцыводаканал", у якой прынялі ўдзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзёла і генеральны дырэктар УП "Віцебскаблводаканал" Аляксей Хвалько.

У рамках сустрэчы міністр ЖКГ правёў адзіны дзень інфармавання на тэму "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы".

Таксама міністр жыллёва-камунальнага гаспадаркі Генадзь Трубіла пабываў у агр. Порплішча, дзе азнаёміўся з работай станцыі абезжалезвання вады. Аб'ект быў пабудаваны ў 2022 годзе.

- Віцебскі рэгіён славіцца тым, што ён знаходзіцца на крок наперадзе па развіццю сістэмы водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Сёння пагаварылі з кіраўніцтвам "Віцебскаблводаканала", абмеркавалі тыя праблемы, якія хвалююць работнікаў прадпрыемства. Адзначу, што іншым трэба браць прыклад з Віцебскай вобласці, асабліва ў частцы прыняцця на баланс безгаспадарчых сетак ад сельгасарганізацый. Абмеркавалі таксама пытанні якасці пітной вады. Упэўнены, што ў 2025 годзе насельніцтва паўночнага рэгіёну будзе забяспечана ёй стопрацэнтна, - адзначыў Генадзь Аляксеевіч.