Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Па традыцыі, якая склалася паміж ведамствам і Бярозкаўскай базавай школай, міністр пабываў у гэтай установе адукацыі на навагоднім прадстаўленні. Разам з ім на свята прыехалі намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна, генеральны дырэктар РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" Валерый Дашкоўскі, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Канапелька.
Госці павіншавалі рабят і пажадалі ім поспехаў і святочнага настрою.
У падарунак ад Міністэрствы юстыцыі бярозкаўскія школьнікі атрымалі сертыфікаты на набыццё электрычнай пліты і на наведванне Мінскага дэльфінарыя, спартыўны інвентар, стэлажы, набор развіваючых гульняў і прысмакі. Ад Докшыцкага райвыканкама ўручаны сертыфікат на наведванне музычнага спектакля.
Акрамя навагодняга прадстаўлення, у школе адбылося анімацыйнае шоу, арганізаванае сталічнымі артыстамі.