Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 ліпеня 2023

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Усе звароты, з якімі звярнуліся жыхары раёна, датычыліся падключэння электраацяплення ў жылых дамах. Міністр даў тлумачэнні па кожным звароце.

У прыватнасці, жыхарцы аграгарадка Крулеўшчына, якая жадае змантаваць у доме электраацяпленне,
Віктар Каранкевіч патлумачыў, што гэты населены пункт газіфікаваны:

- Задача, якая пастаўлена Кіраўніком дзяржавы, - стварэнне больш камфортных умоў пражывання грамадзян: у першую чаргу - у сельскай мясцовасці, - падкрэсліў міністр.
- Гэты напрамак ажыццяўляецца двума спосабамі: газіфікацыя населеных пунктаў і будаўніцтва і рэканструкцыя электрычных сетак - там, дзе няма газаправода, і там, дзе няма магчымасці ў людзей атрымаць цэнтралізаванае ацяпленне.
У аграгарадку ўжо былі зрасходаваны бюджэтныя сродкі для будаўніцтва газаправода: 70 працэнтаў расходаў узяло на сябе дзяржаву і толькі 30 працэнтаў фінансавання ўклалі грамадзяне. Таму раю аддаць прыярытэт газу.

Жыхарам аграгарадка Замасточча Бягомльскага сельсавета міністр энергетыкі паабяцаў,
што тэхнічная магчымасць на падлучэнне да электрычных сетак для апалу домаўладанняў у іх з'явіцца ў канцы 2024 гады.