Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Гэта адзінаццатая гарачая пара ў годнага прадаўжальніка бацькоўскай справы, неаднаразовага пераможцы раённых і абласных спаборніцтваў, удзельніка абласных "Дажынак", уладальніка звання "Чалавек года Віцебшчыны" Віктара Судніка.
З чарговым дасягненнем Віктара непасрэдна на працоўным месцы павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Вараб'ёва, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Яўгенія Шаўро, кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Дзяконскі.
Дыпломы, падарункі, грашовыя прэміі, а галоўнае цёплыя словы падзякі - усё гэта малады механізатар заслужыў дзякуючы сваёй добрасумленнай працы і вернасці хлебаробскай справе.