Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 лістапада 2020

Клуб валанцёраў «Белы рамонак» у Докшыцах аб'яднаў сардэчных і неабыякавых людзей

Клуб валанцёраў «Белы рамонак» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзейнічае з 2015 года. У сваіх шэрагах ён аб'яднаў людзей, гатовых падзяліць чужую радасць і аказаць дапамогу ўсім  жывучым у нястачы.

- На сённяшні дзень у клубе васемнаццаць чалавек, - кажа яго кіраўнік Ларыса Кандратовіч. - Асноўнымі напрамкамі нашай дзейнасці з'яўляюцца сацыяльна-бытавая дапамога пажылым, самотна пражываючым грамадзянам, добраўпарадкаванне памятных месцаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, шэфская дапамога аддзяленням кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, правядзенне дабрачынных акцый. Што да апошняга, то ў гэтым годзе мы паспелі правесці да першай хвалі пандэміі дзве акцыі ў Сітцах і Крулеўшчыне - «Падорым Калядную радасць» і «Рабi дабро», пастараліся падняць настрой гледачоў разнастайнымі канцэртнымі праграмамі і ўручэннем падарункаў, зробленых рукамі ўдзельнікаў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Некалькі разоў на год наведваемся на могілкi, дзе наводзім парадак на магілах, за якімі няма каму даглядаць.

- Калі казаць аб аказанні сацыяльна-бытавой дапамогі, то варта адзначыць, што сярэдні ўзрост членаў клуба таксама вагаецца ў межах сямідзесяці гадоў, - уключаецца ў размову загадчыца аддзяленнем Алена Сарокіна. - Першая хваля каранавiруса у нас, як, мабыць, у большасці людзей, выклікала разгубленасць і павышаную насцярожанасць. Таму дапамога больш была псіхалагічнай: члены клуба і паміж сабой, і са сваімі падапечнымі заўсёды былі на тэлефоннай сувязі. Аднак калі камусцI трэба было даставіць прадукты ці медыкаменты, аказаць іншыя паслугі, абавязкова ішлі насустрач. З надыходам восені дзейнасць аддзялення ў цэлым і клуба «Белы рамонак» у прыватнасці не прыпынілася. Ёсць у нас валанцёры, якія не толькі выконваюць просьбы, скажам, пра дастаўку лекаў або прадуктаў, аплаце камунальных паслуг, але і суправаджаюць пажылых людзей, якім цяжка рухацца, у храмы, дапамагаюць ім там падысці на споведзь, да прычасця. Асабліва актыўна гэтым займаецца Вікторыя Патрушава, вельмі неабыякавы, сардэчны чалавек, які ніколі не пройдзе міма, калі камусці патрабуецца дапамога і спагада.

Пандэмія ў святле маралі - своеасаблівы тэст на духоўнасць, чалавечнасць. Пажылыя валанцёры з «Белага рамонка», без сумневу, годна прайшлі гэта выпрабаванне.