Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы Докшыцкага раёна!
Прыміце шчырыя
віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў землеўпарадкавальнай
і картографа-геадэзічнай службы!
Праца людзей, занятых у землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службе
Беларусі, заўсёды мела і мае важнае агульнадзяржаўнае і грамадскае значэнне.
Вы ўносіце важкі ўклад ва ўдасканаленне зямельных адносін, у стварэнне сучасных геадэзічных і картаграфічных матэрыялаў і даных. Вашы прафесіяналізм, аператыўнасць і вопыт з'яўляюцца залогам захавання рэсурсаў нашага Докшыцкага раёна для наступных пакаленняў.
Няхай адданасць абранай справе, працавітасць і мэтанакіраванасць і надалей будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы.
Жадаем
усім работнікам галіны моцнага здароўя, міру, дабрабыту і далейшых
поспехаў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў