Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам - Днём медыцынскага работніка.
Сваёй штодзённай працай вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне найвялікшых каштоўнасцяў, дараваных чалавеку - яго жыцця і здароўя. Ваша стваральная праца, самаахвярнае служэнне справе, міласэрнасць дазволілі многім людзям здабыць упэўненасць у будучыні, зноў адчуць радасць у жыццi.
Асновай паспяховай працы сістэмы аховы здароўя раёна з'яўляецца прафесійны калектыў неабыякавых, творча думаючых, умелых, чулых людзей.
Дарагія медработнікі! У гэты цудоўны дзень выказваем вам вялікую ўдзячнасць і падзяку за вашу нялёгкую, але вельмі важную працу, за вопыт, веданне, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Нізкі паклон - за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці!
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпных сіл і энергіі, душэўнай раўнавагі і гармоніі. Няхай вас ніколі не пакідаюць аптымізм, цярпенне і дабрыня. Поспехаў, працвітання, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў