Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў пракуратуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў пракуратуры!
Ваша прафесія - адна з найважнейшых у сістэме праваахоўных органаў. Ад узроўню вашага прафесіяналізму ў арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры і законапаслухмянасць.
Грамадзянская мужнасць, рашучасць, прынцыповасць і чалавечнасць – якасці, якія характэрныя для работнікаў пракуратуры. Ваша дзейнасць заслужана выклікае павагу, удзячнасць і падзяку.
Жадаем Вам здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы. Няхай ганаровае званне надзейных вартавых закона надае вам жыццёвыя сілы, энергію і аптымізм у вырашэнні складаных прафесійных задач!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў